Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

23 верасня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца, Намесніка Прэм'ер-міністра, Міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

"Беларусь лічыць вашу краіну сваім важным партнёрам на Блізкім Усходзе, імкнецца да далейшага ўмацавання існуючых напрамкаў узаемадзеяння і прапануе сумесна адкрываць новыя гарызонты супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні Каралю Саудаўскай Аравіі. - Упэўнены, што, нягледзячы на часовыя цяжкасці, мы зможам рэалізаваць увесь існуючы патэнцыял двухбаковых адносін у гандлёвай і інвестыцыйнай галінах".

У віншавальным пасланні ў адрас Наследнага прынца Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень палітычных кантактаў паміж Мінскам і Эр-Рыядам будзе садзейнічаць умацаванню і пашырэнню супрацоўніцтва ў гандлёвай, энергетычнай і гуманітарнай сферах.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь