Віншаванне Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца, намесніка прэм'ер-міністра, міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    "Упэўнены, што паглыбленне канструктыўных беларуска-саудаўскіх адносін будзе садзейнічаць далейшаму развіццю і ўмацаванню нашых дзяржаў, дасць магчымасць напоўніць двухбаковае ўзаемадзеянне новымі перспектыўнымі праектамі ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні Каралю Саудаўскай Аравіі.

    "Беларусь разглядае вашу краіну ў якасці вельмі перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Блізкага Усходу і імкнецца да далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы ў пасланні Наследнаму прынцу. - Пацвярджаю гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі ініцыяваных Вамі маштабных рэформ".