Віншаванне Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца, намесніка прэм'ер-міністра, міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    "Беларусь разглядае вашу дзяржаву як важнага партнёра ў рэгіёне Блізкага Усходу і імкнецца да далейшага ўмацавання плённых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах на карысць жыхароў абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні Каралю Саудаўскай Аравіі.

    У пасланні Наследнаму прынцу Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць надаць дадатковы імпульс развіццю ўзаемавыгаднага беларуска-саудаўскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.