Віншаванне Каралю Нідэрландаў Вілему-Аляксандру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Караля.

    "Нашы краіны маюць шмат магчымасцей для пашырэння ўзаемадзеяння па розных напрамках, у першую чаргу ў гандлёвай, банкаўскай, сельскагаспадарчай, навуковай і гуманітарнай галінах, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на далейшае развіццё афіцыйных і міжасобасных кантактаў пасля часовых абмежаванняў, выкліканых пандэміяй".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вілему-Аляксандру добрага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а народу Нідэрландаў - міру і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.