Віншаванне Каралю Нідэрландаў Вілему-Аляксандру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Караля.

    "Перакананы, што пашырэнне міждзяржаўнага дыялогу і развіццё рознабаковых сувязей будуць садзейнічаць умацаванню даверу і адкрыюць новыя магчымасці для больш эфектыўнага супрацоўніцтва нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь вітае прысутнасць у краіне галандскіх інвестараў і гатова аказваць ім садзейнічанне ў рэалізацыі сучасных інавацыйных рашэнняў у галіне транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі, банкаўскай справы, аховы навакольнага асяроддзя.

    "Буду рады ўстанавіць і падтрымліваць з Вашай Вялікасцю кантакт для абмеркавання перспектыў двухбаковага ўзаемадзеяння і пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай і ўпэўненай будучыні для нашых дружалюбных народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вілему-Аляксандру моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.