Віншаванне Каралю Нідэрландаў Вілему-Аляксандру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Караля.

    "Для Беларусі Нідэрланды з'яўляюцца адным з важнейшых партнёраў у Еўропе ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Упэўнены, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі маюць вялікі патэнцыял і добрыя перспектывы для далейшага ўсебаковага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.