Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Каралю Нарвегіі Харальду V

17 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія паслядоўна пашыраюць прагматычныя і паважлівыя адносіны па ўсіх напрамках.

"Пасля пераадолення часовых цяжкасцей з пандэміяй запрашаю да больш актыўных кантактаў на ўзроўні ўрадаў і бізнесу ў мэтах эфектыўнага выкарыстання існуючага патэнцыялу ў гандлёвай і інвестыцыйнай галінах. Беларусь зацікаўлена прадаўжаць рэалізацыю праектаў у паліўна-энергетычным і лагістычным сектарах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Харальду V моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу Нарвегіі - міру, салідарнасці і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь