Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI

30 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Трона.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны Мінска і Рабата грунтуюцца на традыцыях дружбы і павагі.

"У перыяд выпрабаванняў, выкліканых пандэміяй каранавіруса, важна захоўваць дасягнуты ўзровень нашага двухбаковага супрацоўніцтва. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам у поўнай меры рэалізаваць значны патэнцыял развіцця ўзаемадзеяння ў эканоміцы, навуцы, адукацыі і іншых галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду VI моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а жыхарам Марока - шчасця, міру і працвітання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь