Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Трона.

    "Спадзяюся на паглыбленне двухбаковага палітычнага дыялога, эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу супрацоўніцтва ў гандлёвай і гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду VI моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу краіны - міру і дабрабыту.