Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI
Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам
- Днём Трона.
"Спадзяюся на
далейшае паспяховае развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі.
Упэўнены, што пашырэнне беларуска-мараканскага дыялогу і плённага ўзаемадзеяння
ў розных галінах адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх дзяржаў", -
гаворыцца ў віншаванні.