Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Трона.

    «Беларусь зацікаўлена ў далейшым плённым развіцці двухбаковых адносін, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення», - гаворыцца ў віншаванні.
    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на пашырэнне беларуска-мараканскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах на карысць народнаў дзвюх краін.