Віншаванне Каралю Марока Махамеда VI з Днём Трона

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Трона.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі будуць і ў далейшым умацоўвацца, а беларуска-мараканскае супрацоўніцтва – нязменна пашырацца ва ўсіх галінах.