Віншаванне Каралю Іспаніі Філіпу VI

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Іспанскай нацыі.

    "Мне прыемна адзначыць актывізацыю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў. Беларусь бачыць у вашай краіне перспектыўнага партнёра і разлічвае на прадаўжэнне адкрытага дыялогу, які, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружалюбных сувязей паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя і поспехаў у справах, а ўсяму іспанскаму народу - міру, спакою і дабрабыту.