Віншаванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам – Днём нараджэння Каралевы.

    "Рэспубліка Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з вашай дзяржавай", - адзначыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што канструктыўны дыялог зможа вывесці ўзаемадзеянне на новы ўзровень, а актывізацыя двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін.