Віншаванне Капітанам-рэгентам Рэспублікі Сан-Марына Ніколу Сэльву і Мікеле Мураторы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Ніколу Сэльву і Мікеле Мураторы, а таксама дружалюбны народ гэтай краіны з нацыянальным святам.

    "Перакананы, што ўзаемавыгадныя сувязі і канструктыўнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будуць пашырацца і ўмацоўвацца. Гэтаму будзе садзейнічаць акрэдытацыя - упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін - Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сан-Марына па сумяшчальніцтве", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы, пажадаўшы жыхарам Сан-Марына працвітання і дабрабыту.