Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне калектыву Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

21 лістапада 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава са 110-годдзем з дня заснавання ўстановы.

"Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі, вы ўмацоўваеце статус адной са старэйшых беларускіх навучальных устаноў з багатай гісторыяй і саліднай навуковай базай", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёння час ставіць перад калектывам універсітэта глабальныя задачы: сістэма навучання будучых спецыялістаў павінна адпавядаць высокаму запатрабаванню на новыя кампетэнцыі і сучасныя веды. "Важна, каб выпускнікі праслаўлялі сваю ВНУ не толькі як прафесіяналы, але і як патрыёты", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што майстэрства, імкненне да наватарства і асабісты прыклад выкладчыкаў універсітэта будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі галоўных мэт дзяржаўнага будаўніцтва - інтэлектуальнага развіцця нацыі і захавання суверэнітэту Беларусі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь