Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне калектыву Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з 80-годдзем

5 лістапада 2014 года

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўніверсітэт з'яўляецца прызнаным лідарам айчыннай навукі і адукацыі ў галіне медыцыны і карыстаецца высокім аўтарытэтам не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

"У сценах гэтай ВНУ падрыхтавана больш як 40 тыс. першакласных спецыялістаў. Выпускнікі ўніверсітэта працуюць ва ўсіх кутках нашай рэспублікі і ўносяць значны ўклад у развіццё беларускай сістэмы аховы здароўя", - гаворыцца ў віншаванні.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь