Віншаванне калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" з 75-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    «За сваю гісторыю ваша ВНУ прайшла шлях ад настаўніцкага інстытута да класічнага ўніверсітэта. Тут атрымалі пуцёўку ў жыццё больш за 80 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія плённа працуюць у многіх сферах эканомікі нашай краіны. Сёння ваш універсітэт уваходзіць у лік лепшых ВНУ Беларусі, прымае актыўны ўдзел у рабоце розных міжнародных арганізацый, звязаны вузамі цеснага супрацоўніцтва з установамі вышэйшай адукацыі блізкага і далёкага замежжа», - гаворыцца ў віншаванні.

    «Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі айчыннай адукацыі, ваш калектыў паспяхова асвойвае самыя перспектыўныя сучасныя методыкі навучання, пастаянна павышае якасць адукацыйнага працэсу, а сфарміраваныя тут навуковыя школы задавальняюць разнапланавыя запыты інавацыйнага развіцця Беларусі», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.