Віншаванне калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" са 100-годдзем агенцтва.

    "Прайшоўшы вялікую жыццёвую школу разам з краінай, БЕЛТА стала моцнай і аўтарытэтнай медыяструктурай. Беларускае тэлеграфнае агенцтва з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін пра падзеі ў Беларусі і свеце і па праву ўваходзіць у лік вядучых айчынных СМІ", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з'яднаная каманда агенцтва гэта высокапрафесійныя, таленавітыя і ініцыятыўныя людзі, адданыя лепшым традыцыям беларускай журналістыкі. А брэнд БЕЛТА выклікае заслужаную павагу і давер сярод шматлікіх замежных партнёраў, сумесна з якімі сёння паспяхова рэалізуюцца яркія медыяпраекты, ажыццяўляецца актыўны абмен перадавымі тэхналогіямі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву агенцтва невычэрпнага натхнення, новых дасягненняў і нязменных лідарскіх пазіцый у інфармацыйнай прасторы.