Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва" з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара.

    "На працягу многіх гадоў ваша выданне з'яўляецца аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання айчыннага літаратурнага працэсу. На яго старонках друкаваліся творы беларускіх класікаў, складвалася школа крытыкі, якая садзейнічала якаснаму развіццю нацыянальнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння калектыў рэдакцыі газеты прадаўжае лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі, дапамагае прафесійнаму росту маладых талентаў, аб'яднанню творчай інтэлігенцыі краіны.

    "Упэўнены, што і ў далейшым калектыў "ЛіМа" будзе актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і літаратуры, асвятляць знакавыя падзеі ў духоўным жыцці Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.