Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне калектыву Нацыянальнага мастацкага музея

4 лістапада 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што музей, адпавядаючы высокім патрабаванням часу, дастойна выконвае сваю місію па захаванні і выкарыстанні фонду ўнікальных калекцый мастацтва, з'яўляецца скарбніцай духоўнай культуры краіны. "За апошнія гады вамі рэалізаваны шэраг цікавых маштабных праектаў, накіраваных на ўзбагачэнне нацыі, папулярызацыю на міжнародным узроўні гістарычных і сучасных каштоўнасцей беларусаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў калектыву музея словы ўдзячнасці за безупынны творчы пошук, імкненне ўзбагаціць жыццё праўдзівымі эмоцыямі, штодзённую плённую працу і адданае служэнне роднай Беларусі, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь