Віншаванне калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы.

    "Гісторыю тэатра пісалі выдатныя майстры, адданыя сваёй справе. Славу яму здабылі цудоўныя салісты, артысты, дырыжоры, рэжысёры і мастакі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўстанова з'яўляецца гонарам і здабыткам нацыянальнай тэатральнай культуры, захоўваючы і развіваючы лепшыя традыцыі акадэмічнага мастацтва, адкрываючы гледачу новыя імёны.

    "Прыміце словы ўдзячнасці за вернае служэнне сцэне, пастаянны творчы пошук, арыгінальнасць і яркія эмоцыі, якімі вы дзеліцеся са сваімі паклоннікамі. Няхай слаўная гісторыя тэатра прадоўжыцца гучнымі прэм'ерамі і цікавымі спектаклямі", - пажадаў Прэзідэнт.