Віншаванне калектыву ММАТ імя М.Горкага са 120-годдзем тэатра

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка - дырэктара Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага народную артыстку СССР Таццяну Дароніну і калектыў са 120-годдзем з дня заснавання тэатра.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за гады актыўнай і плённай дзейнасці ММАТ унёс неацэнны ўклад у фарміраванне асноў сцэнічнага мастацтва. "Яго гісторыю пісалі выдатныя майстры, цудоўныя артысты, рэжысёры і мастакі, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння праслаўлены калектыў па кіраўніцтвам свайго мудрага кіраўніка захоўвае асаблівую атмасферу і традыцыі, закладзеныя яго заснавальнікамі - Канстанцінам Сяргеевічам Станіслаўскім і Уладзімірам Іванавічам Неміровічам-Данчанкам".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ММАТ па-ранейшаму застаецца адным з самых запатрабаваных у гледачоў, выклікае шчырую цікавасць розных пакаленняў.