Віншаванне калектыву Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з 70-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта вядучы навукова-педагагічны цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне мовазнаўства, лінгвістычнага забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці і міжкультурных камунікацый. Ён даў пуцёўку ў жыццё многім вядомым дзяржаўным дзеячам, вучоным, выкладчыкам, перакладчыкам.

    "Захоўваючы традыцыі айчыннай адукацыі, пераемнасць ведаў і высокі ўзровень падрыхтоўкі, ваша ВНУ карыстаецца вялікім даверам і папулярнасцю", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым аўтарытэт універсітэта будзе падтрымлівацца прафесійнымі поспехамі педагогаў і выпускнікоў, адданых сваёй справе і Радзіме.