Віншаванне калектыву ІТАР-ТАСС са 110-годдзем інфармагенцтва

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі (ІТАР-ТАСС)" са 110-гадовым юбілеем з дня заснавання інфармагенцтва.

    "Работа карэспандэнтаў агенцтва служыць узорам энергічнай і аператыўнай журналістыкі, для якой уласцівы непрадузятасць, дакладнасць, кампетэнтнасць. У Беларусі высока ацэньваюць уклад агенцтва ва ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.