Віншаванне калектыву гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова з 80-годдзем з дня ўтварэння факультэта.

    "З асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю я, як і большасць выпускнікоў, успамінаю гады вучобы ў нашай альма-матар, якая дала нам пуцёўку ў самастойнае жыццё", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    "Упэўнены, што традыцыі факультэта, патрыятызм і адданасць справе дапамогуць вам у далейшым развіцці навуковых і навучальных кантактаў, павышэнні прэстыжу вашай ВНУ, дадуць магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам гістарычнага факультэта ўніверсітэта новых здзяйсненняў, поспехаў у працы і вучобе, шчасця і дабрабыту.