Віншаванне калектыву футбольнага клуба "Дынама-Брэст"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба "Дынама-Брэст" з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

    "За кароткі час у Брэсце створана выдатная каманда, якая склала рэальную канкурэнцыю лідарам беларускага футбола, прыўнесла ў чэмпіянат новыя ідэі і яркія эмоцыі. Дзякуючы прафесійнаму падыходу вы змаглі без дзяржаўнага фінансавання ўпэўнена стаць на ногі, пакарыць сэрцы шматлікіх балельшчыкаў, якія поўнасцю запаўняюць трыбуны спарткомплексу "Брэсцкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Вы даказалі, што мары становяцца рэальнасцю, а мэта дасягальная, калі рухацца да яе настойліва і рашуча", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Ён выказаў пажаданне, каб поспех каманды з горада над Бугам паслужыў прыкладам для іншых клубаў і даў новы імпульс развіццю футбола. Дружнаму і працавітаму калектыву "Дынама-Брэст" Прэзідэнт пажадаў не збаўляць абароты і гучна заявіць пра сябе на еўрапейскім узроўні.