Віншаванне калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з 75-годдзем з дня яго заснавання.

    "Адпавядаючы высокім патрабаванням часу, установа дастойна выконвае сваю місію па даследаванні, захаванні і папулярызацыі гістарычных і сучасных духоўных каштоўнасцей беларусаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння музей з'яўляецца сапраўднай скарбніцай жыццёвай і творчай спадчыны класіка айчыннай культуры. Унікальныя экспазіцыі яго залаў, разнастайныя выставы і адукацыйныя праграмы раскрываюць перад наведвальнікамі шматгранны вобраз Янкі Купалы - паэта, пісьменніка, драматурга, перакладчыка, публіцыста і грамадскага дзеяча.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці калектыву музея за штодзённую руплівую працу і адданае служэнне роднай Беларусі.