Віншаванне калектыву Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 60-годдзем з дня заснавання ўстановы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальныя экспазіцыі залаў, разнастайныя праекты і праграмы музея вабяць наведвальнікаў, раскрываюць перад імі шматгранны вобраз знакамітага земляка.

    "Сёння ўстанова - своеасаблівы цэнтр айчыннай культуры, месца, дзе беражліва захоўваецца гісторыя жыцця і дзейнасці песняра - класіка, які ўнёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і патрыятычнай свядомасці беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву музея шчасця, здароўя, рэалізацыі новых ідэй і планаў. "Упэўнены, што ваш няспынны творчы пошук, энтузіязм і захопленасць сваёй справай будуць і ў далейшым садзейнічаць папулярызацыі багатай спадчыны нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.