Віншаванне калектыву Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі з 90-годдзем з дня яго стварэння.

    "Дзейнасць вашага калектыву стала важкім укладам у айчынную культуру, устойлівым фундаментам развіцця і папулярызацыі нацыянальнага музычнага мастацтва, - адзначыў Прэзідэнт. - У выкананні аркестра лепшыя ўзоры сусветнай класікі і сучасныя творы беларускіх аўтараў набываюць асаблівае гучанне. Майстэрства вашых музыкантаў вызначаецца высокім прафесіяналізмам, захапляе не адно пакаленне слухачоў як на Радзіме, так і за яе межамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб дзейнасць калектыву ў далейшым была такой жа плённай, прасякнутай творчым пошукам.