Віншаванне калектыву часопіса "Алеся"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса "Алеся" з 95-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара айчыннага выдання для жанчын.

    "Яго гісторыя пачалася з ініцыятывы, што прагучала на I Усебеларускім з'ездзе работніц і сялянак у сакавіку 1924 года, калі было вырашана стварыць менавіта жаночае перыядычнае выданне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады існавання часопіс некалькі разоў мяняў назву, але не страціў сваёй сутнасці. Як і дзесяцігоддзі таму, ён паспяхова спрыяе паляпшэнню становішча жанчын у грамадстве, паказвае іх як актыўных удзельніц палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.

    "Не будзе перабольшаннем сказаць, што "Алеся" сфарміравала некалькі пакаленняў беларусак - энергічных, дасведчаных і адказных. Выданне і сёння ўносіць важкі ўклад у стварэнне светлага, высакароднага вобраза беларускай жанчыны, выхаванне нашай моладзі і папулярызацыю сямейных каштоўнасцей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што творчы калектыў часопіса і ў далейшым будзе верны сваім прафесійным абавязкам і добрым традыцыям. Ён пажадаў аўтарам і чытачам "Алесі" шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў на карысць роднай Беларусі.