Віншаванне калектыву ААТ "Галантэя" з 90-годдзем з дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Галантэя" з 90-годдзем з дня заснавання.

    "За гэты час прадпрыемства прайшло шлях ад невялікага аб'яднання да буйнейшага ў Беларусі вытворцы скургалантарэйных вырабаў. Прадукцыя прадпрыемства запатрабавана на ўнутраным рынку і дае магчымасць на роўных канкурыраваць з замежнымі кампаніямі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мадэльны рад выпускаемых на прадпрыемстве вырабаў вызначае высокая якасць і сучасны дызайн, а непаўторны стыль прадукцыі неаднаразова быў адзначаны многімі міжнароднымі ўзнагародамі.

    "Сёння перад ААТ "Галантэя" адкрываюцца добрыя перспектывы для пашырэння кола спажыўцоў сваёй прадукцыі, а сучаснае абсталяванне і прафесіяналізм калектыву дапамогуць дасягнуць новых вышынь у гэтай сферы", - перакананы Прэзідэнт.