Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне калектывам дзвюх устаноў аховы здароўя Мінска

1 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі калектывы дзвюх устаноў аховы здароўя Мінска: Гарадскога клінічнага радзільнага дома № 2 і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я.Саўчанкі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 40 гадоў работы радзільнага дома ў яго сценах з'явілася на свет больш за 130 тыс. дзяцей. Тут адкрыты гарадскія цэнтры планавання сям'і, рэпрадуктыўных тэхналогій, заўчасных родаў. Дзякуючы гэтым цэнтрам дэмаграфічная сітуацыя ў краіне паляпшаецца. "Вам удалося выбудаваць сучасную і эфектыўную сістэму аказання спецыялізаванай дапамогі маці і нованароджаным, першымі ў краіне ўкараніць прызнаныя ў свеце методыкі і ініцыяваць партнёрскія роды. Вы выратавалі дзясяткі тысяч чалавечых жыццяў, чым заслужылі прызнанне калег і давер пацыентак", - гаворыцца ў віншаванні калектыву ўстановы.

У пасланні Прэзідэнта работнікам 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, заснаванай 60 гадоў таму, падкрэсліваецца высокі навукова-практычны патэнцыял гэтай шматпрофільнай лячэбна-дыягнастычнай установы. "Ваш калектыў паспяхова вырашае складаныя штодзённыя задачы, якія стаяць перад сістэмай аховы здароўя, распрацоўвае і ўкараняе найноўшыя тэхналогіі дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Прафесіяналізм і адданасць справе ўрачоў, сярэдняга і малодшага медперсаналу па праву заслужылі самую глыбокую ўдзячнасць усіх пацыентаў, якім тут выратавалі жыццё, вярнулі здароўе і магчымасць радавацца кожнаму новаму дню".

 

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь