Віншаванне Юрыю Голубу з заваяваннем звання чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Юрыя Голуба з заваяваннем звання чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў.

    "Пасля двух сярэбраных фінішаў у першых стартах Пхёнчхана ты сёння дабіўся найвышэйшага выніку ў сваёй кар'еры. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты поспех - далёка не мяжа спартыўных амбіцый маладога паралімпійца з Глуска і Юрыя Голуба яшчэ не раз убачаць на п'едэстале гонару.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.