Віншаванне Янашу Адэру з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Янаша Адэра з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венгрыі.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым паглыбленні двухбаковых адносін, заснаваных на ўзаемаразуменні і павазе.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам значна актывізаваць міждзяржаўныя палітычныя кантакты, гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае і культурнае супрацоўніцтва на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.