Віншаванне Імператару Японіі Нарухіта з узыходжаннем на імператарскі трон
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Японіі Нарухіта з узыходжаннем на імператарскі трон.
"Перакананы, што з Вашай падтрымкай беларуска-японскія адносіны будуць і ў далейшым паспяхова развівацца на карысць абедзвюх краін. Буду рады ўстанавіць і падтрымліваць з Вашай Высокасцю кантакт для абмеркавання перспектыў двухбаковага ўзаемадзеяння і пытанняў міжнароднага парадку дня, накіраваных на пабудову бяспечнай і ўпэўненай будучыні для нашых дружалюбных народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў пасланне Імператару Акіхіта, які адрокся ад прастола, адзначыўшы, што ў Беларусі з вялікай павагай і разуменнем успрынялі яго рашэнне. "Для мяне было вялікім гонарам і задавальненнем падтрымліваць з Вамі кантакты на працягу мінулых гадоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў перыяд праўлення Акіхіта былі ўстаноўлены беларуска-японскія дыпламатычныя адносіны, краіны актыўна аказвалі ўзаемную дапамогу ў пераадоленні наступстваў тэхнагенных катастроф, развівалі супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у эканоміцы, спорце, адукацыі, культуры і навуцы.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў народ Японіі з пачаткам эпохі прыгажосці і гармоніі і пажадаў жыхарам гэтай краіны міру і дабрабыту.