Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Імператару Японіі Нарухіта

23 лютага 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Нарухіта з днём нараджэння.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковае супрацоўніцтва мае вялікі патэнцыял, асабліва ў сферах гандлю, прамысловай кааперацыі, інвестыцый і тэхналогій. Жыхары дзвюх краін могуць спазнаць прыгажосць і разнастайнасць Беларусі і Японіі праз развіццё сувязей у галінах спорту, культуры і турызму.

"Перакананы, што пры Вашай падтрымцы дружба і рознабаковае ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Токіа будуць і ў далейшым дынамічна пашырацца і ўмацоўвацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь