Віншаванне Імператару Японіі Акіхіта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта з нацыянальным святам – Днём нараджэння Імператара. 

    "Больш як за чвэрць стагоддзя дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі пройдзены вялікі шлях у развіцці плённага двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні. 

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць у поўнай меры рэалізаваць значны патэнцыял узаемадзеяння Беларусі і Японіі ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. 

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Імператару Японіі моцнага здароўя і даўгалецця, а японскаму народу - шчасця і поспехаў.