Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Ібрагіму Бубакару Кейту з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Малі

17 жніўня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ібрагіма Бубакара Кейту з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Малі.

"Спадзяюся, што дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць пашырацца на карысць беларускага і малійскага народаў. Упэўнены ў наяўнасці перспектыў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Малі і яго блізкім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а таксама працвітання і дабрабыту грамадзянам Малі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь