Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне грамадзянам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы

1 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы са святам, якое адзначаецца 1 кастрычніка. "Гэта добрая і светлая дата, калі мы акружаем асаблівым клопатам, любоўю і ўвагай нашых пажылых бацькоў, бабуль і дзядуль", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую ўдзячнасць беларусаў старэйшаму пакаленню. "Лёс многіх з вас складаны, але вельмі цікавы: вы гераічна прайшлі ваеннае ліхалецце, адраджалі рэспубліку з руін, а пасля набыцця незалежнасці будавалі суверэнную дзяржаву. Вашы працавітасць, сумленнасць і велізарны патрыятызм сталі трывалым фундаментам дабрабыту сучаснай Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пажылыя людзі і сёння прадаўжаюць уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства, застаюцца актыўнымі грамадзянамі, гатовымі даць мудрую параду маладому пакаленню, падзяліцца ўнікальнымі ведамі і вопытам. "Упэўнены, што і ў далейшым сацыяльная абарона і ўсебаковая дапамога гэтай катэгорыі насельніцтва будзе важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь