Віншаванне Гітанасу Наўседу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Літвы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гітанаса Наўседу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.

    "Вельмі разлічваю, што Ваша дзейнасць на гэтай высокай пасадзе будзе садзейнічаць наладжванню канструктыўных беларуска-літоўскіх кантактаў у мэтах вырашэння існуючых паміж нашымі краінамі пытанняў і павышэння ўпэўненасці і бяспекі ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Літвой на прынцыпах роўнасці і добрасуседства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах.

    "Вельмі спадзяюся на прадаўжэнне двухбаковага дыялогу, у тым ліку і на гасціннай беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.