Віншаванне генерал-губернатару Новай Зеландыі Джэры Матэпараі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вайтангі.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым развіцці дружалюбных адносін і паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Новай Зеландыяй.