Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне генерал-губернатару Канады Жулі Пеет

1 ліпеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Канады Жулі Пеет з нацыянальным святам - Днём Канады. 

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў канструктыўную атмасферу разумення і даверу, якая ўстанавілася ў беларуска-канадскіх адносінах. Ён падкрэсліў, што супадзенне падыходаў па шэрагу пытанняў міжнароднага парадку дня, а таксама імкненне да дасягнення канкрэтных вынікаў садзейнічае наладжванню паўнацэннага партнёрства паміж дзвюма краінамі. 

"Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на долю Беларусі і Канады ў сувязі з пандэміяй, упэўнены, што мы зможам захаваць гандлёвыя, дзелавыя сувязі, пашырыць міжчалавечыя кантакты і ў хуткім часе пачаць рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у разнастайных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь