Віншаванне генерал-губернатару Канады Жулі Пеет

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Канады Жулі Пеет і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Канады.

    "Беларусы добра ведаюць пра той вялікі уклад, які канадцы ўнеслі ў развіццё міратворчасці і ўсталяванне міру ва ўсім свеце, і вітаюць плённую гуманітарную дзейнасць, якую краіна ажыццяўляе на карысць народаў усёй планеты зараз", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што партнёрскія адносіны і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Канадай будуць дынамічна пашырацца ў інтарэсах народаў дзвюх краін.