Віншаванне Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Пітэру Косграўву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Косграўва з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі.

    "Упэўнены, што беларуска-аўстралійскае супрацоўніцтва ў розных галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, мае значны патэнцыял для пашырэння. Спадзяюся на далейшае развіццё дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.