Віншаванне Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Пітэру Касгроўву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Касгроўва і аўстралійскі народ з нацыянальным святам – Днём Аўстраліі.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым паспяховым развіцці дружалюбных адносін і паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Аўстраліяй.