Віншаванне галоўнаму рэдактару газеты "Завтра" Аляксандру Праханаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара газеты "Завтра" Аляксандра Праханава з днём нараджэння.

    "У сваіх мастацкіх творах, публіцыстычных артыкулах Вы штодзённа ўзнімаеце важнейшыя светапоглядныя праблемы, сцвярджаеце веру ў дабро і справядлівасць, адвечныя маральныя і духоўныя каштоўнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асаблівай павагі заслугоўвае актыўная грамадзянская пазіцыя Аляксандра Праханава, вялікі асабісты ўклад у захаванне агульнай гістарычнай памяці, удзел у рэалізацыі асветніцкіх і патрыятычных ініцыятыў.

    "У Беларусі Вас высока цэняць як перакананага прыхільніка развіцця інтэграцыйных працэсаў, шчырага і паслядоўнага сябра нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.