Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франку-Вальтэру Штайнмаеру

3 кастрычніка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што для сучаснай Германіі ўз'яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якая аказала значны ўплыў на далейшае фарміраванне ўсяго Еўрапейскага рэгіёна.

"Нашы дзяржавы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць агульныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах устойлівага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на прадаўжэнне насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнага інтарэсу".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмаеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь