Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франку-Вальтэру Штайнмаеру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта падзея ў значнай ступені пасадзейнічала аб'яднанню Еўропы, для якой і сёння з'яўляецца важным дух адзінства і ўзаемаразумення.

    "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю плённага супрацоўніцтва з Германіяй ва ўсіх сферах. Спадзяюся, што пазітыўная дынаміка палітычнага дыялогу і інтэнсіфікацыя двухбаковых кантактаў будуць садзейнічаць далейшаму пашырэнню адносін паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.