Віншаванне Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль-Ахмеду аль-Джаберу аль-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковага беларуска-кувейцкага дыялогу.

    "Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць існуючы патэнцыял беларуска-кувейцкага супрацоўніцтва і вывесці двухбаковае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.